Далучайцеся да нашага калектыву! Шчыра запрашаем!
Нашыя рэпетыцыі адбываюцца кожную сераду а 18 00
па адрасе:Беларускі грамадскі цэнтр Таронта
524 St.Clarens Ave., Toronto, ON M6H 3W7
maps.google.ca/maps
Кантактная асоба - творчы кіраўнік гурта Віялета Кавалёва: тэл.: 416-503-9527
Калі вы наважыліся наведаць нашую рэпетыцыю, калі ласка, затэлефануйце на гэты нумар і ўдакладніце, ці будзе рэпетыцыя ў тую ці іншую сераду. Так бывае, што па ўважлівых прычынах нашыя рэпетыцыі могуць пераносіцца на іншы дзень, ці адмяняцца ўвогуле ў экстраных выпадках. Адбываюцца такія выпадкі зрэдку, але і не без іх :) Дзякуем за разуменне і чакаем вас на нашых рэпетыцыях.
На фота: "Яваровы людзі" паказваюць абрад "Радзіны" ў Беларускім цэнтры Таронта 28-га траўня 2011 году. Гэтая імпрэза была прысвечана 10-гадоваму юбілею "Яваровых людзей". Фактычна сам юбілей мы адсвяткавалі 24 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень, 24 чэрвеня 2001 г. на шматкультурным фестывалі ў гарадку Кітчэнер упершыню ў ягонай гісторыі ўзялі ўдзел беларусы. Праўда, тады яшчэ не было назвы "Яваровы людзі", і мы выступалі проста як "фальклорная група Згуртавання беларусаў Канады"... Але выступілі з імпэтам і вельмі паспяхова!
ШЧЫРА ДЗЯКУЕМ УСІМ ЗА ЦУДОЎНЫЯ ВІНШАВАННІ І ПАДАРУНКІ!
Сяргей Каваленка — беларускі грамадскі актывіст.
Зрабіўся вядомым пасьля таго, як 7 студзеня 2010 года вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на 40-метровай вышыні навагодняй ялінкі ў цэнтры Віцебска. Пасьля інцыдэнта ён быў арыштаваны і прысуджаны да трох гадоў ўмоўнага пакараньня. Суд над Каваленкам выклікаў вялікі розгалас, праваабаронцы сьведчылі пра палітычны характар працэсу над актывістам. Газэта «Наша Ніва» назвала Каваленку «героем года» ў сваім сьпісе найбольш выбітных людзей за 2010 год.
У канцы сьнежня 2011 г. Каваленка быў зноў арыштаваны і абвінавачаны ў парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня. Асуджаны да двух гадоў калоніі. З 19 сьнежня 2011 Каваленка трымаў сухую галадоўку, з 16 студзеня 2012 г. яго пачалі гвалтоўна карміць.На здымку той самы сцяг, які Каваленка вывесіў на ялінцы. Будзем салідарнымі з тымі, каму неабыякавы лёс Беларусі!
Адзначым разам Дзень Волі.
Вясёлыя каляднікі (гурт "Яваровы людзі", Таронта, Канада) могуць завітаць да вас дадому зь песьнямі, жартамі і новым калядным спэктаклем.
Добры настрой і незабыўныя ўражаньні на цэлы год гарантуюцца!
Зьвяртацца на тэлефоны:
416-503-9527 (Віялета),
416-671-0746 (Вялянцна)
а таксама на эмэйл vkovaleva@hotmail.com
Праспявалі колькі песен з беларускамоўнага караоке, пагулялі ў гульні...
Карацей, за вечар натаміліся так, што беларускую дыскатэку многія ўжо не асілілі, хаця знайшліся самыя стойкія і адплясвалі амаль да паўночы. Каб новы год такім і быў, бадзёрым, завадным, поўным энэргіі і жаданняў! :)
( Чытаць болей... )
Дзякуй за цудоўны фотарэпартаж і прадастаўленыя фотаздымкі ўладальніку старонкі http://moebiuscat.livejournal.com/
( Яшчэ здымкі... )
Шчыра ўсіх віншуем з Новым 2012 годам. Жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў і святочнага настрою кожны дзень!
Спадзяемся, усе паспелі загадаць жаданне ў гэтую Навагоднюю ноч. А хто не сустракаў з намі Новы год і не здолеў патрапіць у гэтую ноч у беларускі цэнтр, калі ласка, прэзентуем рэпартаж з навагодняга фольк-мьюзікла.
( Асцярожна :) шмат фотаздмкаў... )
Дзякуй за ўвагу! Чакаем на наступнай вечарыне 14-га студзеня 2012 года, каб разам адсвяткаваць Стары Новы год. Станчым разам беларускія народныя танцы!
А хто не стоміцца і будзе мець сілы пасля народных танцаў, запрашаем на беларускую дыскатэку!