Яваровы людзі (javarovy_ludzi) wrote,
Яваровы людзі
javarovy_ludzi

Ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму.

Многія беларусы, напэўна, нават не здагадваюцца, што пад Мідландам, у месцы Martyrs' Shrine www.martyrs-shrine.com/index.php, што перакладаецца як Прошча пакутнікаў, дзе розныя народы ставяць памятныя знакі сваім землякам і сваёй краіне з розных нагодаў, ёсць крыж, што калісьці паставілі беларусы Згуртавання Беларусаў Канады ў гонар тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі. Ініцыятарамі такога памятнага знаку ў гэтым урочышчы са сваёй цікавай гісторыяй сталі Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы. Пазней побач з крыжом быў усталяваны камень ахвярам камуністычнага рэжыму. Цікавае месца.
Але час бярэ сваё. Крыж і фундамент патрабуюць капітальнай рэстаўрацыі, адпаведна ўкладання немалых сродкаў. Паездка была, насамрэч, працоўная. Хочацца захаваць тое, што зроблена нашымі суродзічамі. Гэтыя памятны крыж і камень, бадай, адзіныя на ўсю Канаду беларускія знакі.
Шыльда пад крыжам з надпісам: "Гэты крыж быў узведзены беларусамі на памяць тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі для ўслаўлення Бога з малітваю за свабоду Беларусі". Ніжэй прыводзіцца тэкст гімна "Магутны Божа". Крыж бласлаўлёны і асвечаны 5 верасня 1988 года падчас 18-га Сходу беларусаў Паўночнай Амерыкі айцом Аляксандрам Надсанам.












Камень усталяваны ахвярам камуністычнага рэжыму:






Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments