?

Log in

No account? Create an account

Сьпеўны гурт "Яваровы людзі". Далучайцеся да родных традыцый!

ТАРОНТА, КАНАДА

Купалле'2015
javarovy_ludzi
More pictures...Collapse )

Купала, Купала, дзе ўсю ноч бувала...
javarovy_ludzi

Навагодняя песьня ад "Яваровых людзей". З Новым 2015 годам!
javarovy_ludzi

Чакаем усіх 17 жніўня 2014г. на майстар-класе "Беларускія народныя танцы"
javarovy_ludzi
Publicationбел.варынт2

Belarusian Folk Group "Javarovy Ludzi" is performing at 29th Canadian National Conference - Folklore
javarovy_ludzi

З Калядамі і Новым 2014 годам!
javarovy_ludzi
Віншуем! Няхай усе вашыя мары спраўдзяцца ў новым годзе!

"Яваровы людзі" і беларусы Канады віншуць з Калядамі і Новым годам!
javarovy_ludzi

Сьпеўны гурт "Яваровы людзі" з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады віншуюць усіх суайчыньнікаў з Калядамі і Новым 2013 годам! У гэтай песьні -- нашы найлепшыя зычэньні для ўсіх. Сьпявайма разам!
Тэкст песні:Collapse )

Беларусы Канады на парадзе Сантаў з усяго свету
javarovy_ludzi
17 лістапада ў Эрын Мілс Таун Цэнтры ў Місісазе, Антарыё, адбыўся штогадовы дзіцячы парад Сантаў з усяго свету. Удзел прымалі дзіцячыя калектывы з Украіны, Польшы, Галандыі, Македоніі і іншых краін. Сёлета да параду далучылася і беларуская дэлегацыя, якая выглядала каларытна і своеасабліва. Адметнасцю беларускай групы сталі мамы з немаўлятамі на руках, а таксама высока ўзнятая калядная зорка.
На парадзе Сантаў былі прадстаўленыя і ўпрыгожаныя ялінкі розных краін свету. Беларуская ялінка, стыльна аформленая Алай Асадчай у бел-чырвона-белай гаме, годна займала сваё месца сярод іншых ялінак.  
І нарэшце, цудоўным завяршэннем дня было тое, што наш калядны вянок быў адзначаны другім месцам у конкурсе вянкоў, які праводзіўся падчас параду.
123-P1017818

Болей фотаў:Collapse )



Выступілі!
javarovy_ludzi
Дзякуй вялікі ўсім за падтрымку! 
Рэпартаж з выступу на свабодзе: 
http://www.svaboda.org/content/article/24635395.html




1 ліпеня. Dundus and Young. Падтрымай сваіх!
javarovy_ludzi

Дарагія сябры!  

Заўтра, 1 ліпеня 2012 г., на Дзень Канады, беларускі фальклёрны гурт ЗБК "Яваровы людзі" будзе прымаць удзел у шматнацыянальным канцэрце на плошчы Дандас. Упершыню ў гісторыі беларускай дыяспары ў Таронта наш мастацкі калектыў удзельнічае ў канцэрце такога ўзроўню! Мы запрашаем усіх прыйсьці 1 ліпеня на плошчу Дандас, каб падтрымаць беларускіх выканаўцаў. Нашыя артысты выступаюць ад 18:00 да 18:30. Хто мае беларускія строі, апранайце іх, бярыце з сабой сьцягі -- зробім беларускую прысутнасьць у Таронта відавочнай!

Ёсьць ідэя арганізаваць падчас выступу "Яваровых людзей" своеасаблівы флэш-моб: каб гледачы разам з артыстамі выконвалі танцы "Верабей" і "Падэспань". Гэта вельмі простыя танцы, іх можна навучыцца танчыць за некалькі хвілін! Глядзіце, калі ласка, далучаныя спасылкі, дзе вельмі добра відаць рухі танцаў.

http://www.youtube.com/watch?v=6DKQw_YvYfo&feature=related

http://www.youtube.com/watch?v=NGEZP1DsZ9s

Ніжэй глядзіце падрабязную афішу канцэрту на Дзень Канады:

MULTICULTURAL CANADA DAY JULY 1ST, 2012

PERFORMANCE SCHEDULE

12:00 - 12:10

Opening Ceremonies

Singing of O Canada featuring Jasmine Ragual

12:10 - 12:40pm

First Nations - Red Spirit Dancers

 1:00 - 1:30pm

Kalev Estienne Rhythmic Gymnastics. Club

 2:00-2:30pm

 Macedonian - Makedonka

 3:00-3:30pm

Scotland - Royal Scottish Country Dance Society

 4:00-4:30pm

Hawaiian – Hawaiian Pacfic Dance Ens.

 5:00-5:30pm

Habeeba Hobieka Egyptian Dance

 6:00- 6:30pm

Belarus-Javarovy Ludzi

 7:00-7:30pm

 Grupo Chile

 7:30 - 8:00pm

Stage setup -LINE DANCING with Vivienne Scott

 8:00 - 9:00pm

Line Dancing & Live Band  GTA Soul Revue

Спадзяемся пабачыць вас заўтра на канцэрце!